Новых рашэнняў адносна пенсійнага ўзросту ў Беларусі не плануецца — Лукашэнка

Общество

Новых рашэнняў адносна пенсійнага ўзросту ў Беларусі не плануецца. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Усе рашэнні прыняты. У гэтым напрамку будзем дзейнічаць», — падкрэсліў беларускі лідар, закранаючы пытанне адной з работніц завода наконт магчымасці дадатковага павышэння пенсійнага ўзросту.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што можна было б зрабіць пенсійны ўзрост і, напрыклад, з 50 гадоў. «Але толькі вы не забывайце, што пасля 50 гадоў нас з вамі будуць утрымліваць нашы дзеці», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Адпаведна, узрасла б нагрузка, узносы ў пенсійны фонд. «Але ні адна маці, ні адзін бацька ніколі не скажа: няхай за мяне там плацяць мае дачка або сын. Скажуць: ды я лепш папрацую 3-5 гадоў», — сказаў Прэзідэнт.

«Вы мяне зразумейце. Я з простых людзей, простай сям’і. У мяне маці была даяркай, і я ведаю, што такое гэта жыццё. І сам 10 гадоў кароў даіў. Але мы не павінны свае праблемы перакладваць на дзяцей. Хто яго ведае, як яшчэ складзецца жыццё нашых дзяцей. Вось у чым праблема, а не таму, што мы хочам з вас там сарваць нейкія грошы», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Мы прынялі ўсе рашэнні (адносна пенсійнага ўзросту. — Заўвага БЕЛТА). Я сам хутка буду пенсіянерам разам з вамі. Што ж я буду да 80 гадоў працаваць, а з 80 на пенсію пайду? На самалёт буду ўзбірацца, яшчэ ўпаду на гэтых прыступках», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.