Слабы туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 25 сакавіка

Молодежный курьер

Слабы туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 25 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. У начны і ранішні час месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час будзе 1-7 градусаў марозу, месцамі па паўночным захадзе — ад нуля да плюс 2. Удзень будзе ад 2 градусаў цяпла па паўночным захадзе да плюс 10 па поўдні краіны.