Піневіч: чарговую хвалю каранавіруса чакаем гэтай вясной

COVID-19

Трэцюю хвалю каранавіруснай інфекцыі медыкі Беларусі чакаюць гэтай вясной, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч перад размеркаваннем выпускнікоў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, спецыялісты гатовы да чарговай хвалі, тут важным застаецца пытанне, наколькі яна будзе інтэнсіўнай. «Напэўна, мы не атрымаем накладкі дзвюх хваль — каранавіруснай і сезонных грыпозных захворванняў, характэрных для нашай краіны ў гэту пару года. З іншага боку, чакаем рост захворванняў на COVID-19, таму не зніжаем меры масачнага рэжыму, сацыяльнага дыстанцыравання і трымаем у гатоўнасці сістэму аховы здароўя да новых выклікаў», — адзначыў Дзмітрый Піневіч.

«Цяпер сітуацыя спакойная. Мы прыкладна на 40 працэнтаў ад піка асенняй хвалі», — дадаў кіраўнік ведамства.

На гэты час чарговая партыя вакцыны паступіла ў рэгіёны. Пачынаючы з красавіка вакцынацыя будзе мець масавы характар. Таксама ў бліжэйшы час плануецца выпуск расійскай вакцыны на магутнасцях нашых устаноў.

Сёння ў Віцебскім дзяржаўным медуніверсітэце праходзіць падагульняючае размеркаванне выпускнікоў. На першыя рабочыя месцы адправяцца 673 выпускнікі, 245 з іх актыўна працавалі з COVID-19 у бальніцах і паліклініках.