Падзяліліся вопытам

Общество

 

Педагогі Валожыншчыны актыўна ўключыліся ў работу семінара.

На базе сярэдняй школы № 2 г. Валожына адбыўся абласны семінар настаўнікаў матэматыкі “Эфектыўныя прыёмы развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на вучэбных занятках па матэматыцы”. Семінар быў арганізаваны Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі для педагогаў Вілейскага, Валожынскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў. Яго ўдзельнікі пазнаёміліся з установай адукацыі, работай цэнтра па бяспецы жыццядзейнасці, што функцыянуе на базе школы, наведалі школьны музей.

Настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі сярэдняй школы № 2 Алена Аляксандраўна Кербедзь прадставіла вопыт сваёй педагагічнай дзейнасці па тэме “Ужыванне актыўных метадаў навучання на ўроках матэматыкі як сродак інтэнсіфікацыі працэсу фарміравання матэматычнай культуры вучняў”. Праведзены педагогам майстар-клас дазволіў прысутным акунуцца ў атмасферу вучэбнай дзейнасці па адпрацоўцы прымянення актыўных метадаў і формаў навучання матэматыцы.

З цікавасцю слухачы ўспрынялі выступленне настаўніка матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі сярэдняй школы № 1 г. Валожына Аляксандры Анатольеўны Жук па тэме “Практыка-арыентаваны падыход да навучання матэматыцы ў 5-6 класах як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў”. Яна прадставіла свой вопыт па распрацоўцы і прымяненні практыка-арыентаваных заданняў для стымулявання пазнавальнай цікавасці вучняў.

Настаўнік матэматыкі гімназіі № 1 г. Валожына Надзея Анатольеўна БАРКОЎСКАЯ праводзіць практычны занятак.

Пабудове і правядзенню цэласнага навучальнага занятку з пазіцыі арганізацыі і кіравання вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў праз выкарыстанне электронных рэсурсаў (у тым ліку ў дыстанцыйным фармаце) быў прысвечаны практычны занятак настаўніка матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 1 г. Валожына Надзеі Анатольеўны Баркоўскай.

Сапраўды захапілі заданні для стымулявання пазнавальнай цікавасці.

Падводзячы вынікі, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела натуральна-матэматычных і тэхналагічных дысцыплін МАІРА Людміла Пятроўна Радкевіч, што стала ініцыятарам правядзення семінара, адзначыла высокі метадычны ўзровень мерапрыемства.

Наш кар.