Прыемны сюрпрыз для юбіляра

Общество

У 70-гадовы юбілей, які жыхар Валожына, колішні намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатоль Мікалаевіч КУЛАК адзначыў 23 сакавіка, да яго завітаў ганаровы госць. Павіншаваць чалавека, з якім працавалі поплеч многія гады, прыехаў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. «Я не мог паступіць інакш, – сказаў падчас візіту кіраўнік сацыяльнай сферы Міншчыны. – Для мяне Вы былі адным з лепшых настаўнікаў, хто дапамагаў станавіцца на ногі ў прафесіянальным і асабістым плане. Шчыра ўдзячны за гэта». Анатоль Мікалаевіч узрадаваўся госцю: прыемна, калі і праз працяглы час твае чалавечыя і дзелавыя якасці помняць і цэняць.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА