Апошні званок і выпускныя экзамены ў школах Беларусі

Общество

Навучальны год 2020/2021 завершыцца 31 мая.

Апошні званок для вучняў 9-х і 11-х класаў прагучыць 29 мая.

Выпускныя экзамены пройдуць з 1 па 8 чэрвеня.

Для 9-х класаў дні экзаменаў* — 2, 4, 8 чэрвеня:

беларуская мова (дыктант),

руская мова (дыктант),

матэматыка (кантрольная работа).

Для 11-х класаў дні экзаменаў* — 1, 3, 7 чэрвеня:

беларуская мова (пераказ),

руская мова (пераказ),

матэматыка (кантрольная работа).

Выпускныя вечары для вучняў 11-х класаў рэкамендуецца правесці 10 чэрвеня.

*Канкрэтная дата правядзення экзамену вызначаецца ўстановай адукацыі.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.