Масачны рэжым – не проста патрабаванне.

COVID-19 Безопасность и здоровье

На касы ў магазіне «Еўраопт» усе пакупнікі падыходзяць у масках. Такое патрабаванне прадаўцы агучваюць кожнаму наведвальніку.

Гэта рэальны спосаб захаваць здароўе падчас трэцяй хвалі Covid-19, якую медыкі прагназуюць на вясну.

Нездарма кажуць: беражонага і Бог беражэ. Гэта прыказка як ніколі актуальная сёння, калі з высокай верагоднасцю нас чакае трэцяя хваля захворвання на каранавірус. Мы ў рэдакцыі вырашылі даведацца, як выконваецца патрабаванне захоўваць масачны рэжым пры наведванні магазінаў і іншых грамадскіх месцаў, і завіталі ў буйныя гандлёвыя кропкі горада – магазіны «Дабраном» і «Еўраопт».

 

А вось у зале неабходнасць захоўваць масачны рэжым бачаць не ўсе…

Да гонару нашых людзей, трэба адзначыць: патрабаванне выконваецца. І практычна без выключэнняў. Але ж уся соль у гэтым «практычна». Раз-пораз сустракаюцца людзі (як правіла, вельмі маладыя), хто не лічыць патрэбным берагчы здароўе сваё і сваіх блізкіх. Мы ў час рэйду сустрэлі траіх такіх чалавек. Прадаўцы на касах папярэджваюць, што не адпусцяць тавар, калі ў цябе няма маскі. Тым не менш, гэта спыняе не ўсіх. А потым распачынаецца сварка, што «кліент заўсёды мае рацыю». Не заўсёды. Не ў гэтым выпадку!

Падчас наведання «Дабранома» пакупнікі праяўлялі сябе дысцыплінавана.

Шаноўныя «маскафобы»! Не палянуйцеся надзець ахоўны аксесуар. Побач з вамі – таксама людзі, якім далёка не ўсміхаецца перспектыва захварэць на кавід. Ды і самі паберажыцеся. Нават калі хвароба працякае бессімптомна, гэта не азначае, што ў яе не будзе сумных паследкаў…

Наш кар.