Беражом дзяцей ад інфекцыі

Безопасность и здоровье

Не дзіўна, што менавіта ў дзяцей шырока распаўсюджаны кішачныя інфекцыі. Малышы імкнуцца пазнаваць свет праз смак, таму, як толькі займеюць здольнасць хапаць рукамі розныя прадметы, цягнуць іх у рот. Кішачныя інфекцыі – не асобнае захворванне, а цэлая група. Аб’ядноўваюць іх агульныя сімптомы: дыярэя, ванітаванне, павышаная тэмпература.

Выклікаць захворванне могуць бактэрыі, вірусы. Пасля пападання іх у арганізм (звычайна праз 10-45 гадзін) развіваецца захворванне. Найбольш небяспечнымі лічацца сальманелёз, дызентэрыя, стафілакок, халера. Сярод вірусных інфекцый лідары па частаце ўзнікнення – энтэравірусная і ратавірусная інфекцыі.

Бывае, што захворванне, выкліканае ўзбуджальнікам, які трапіў звонку, узмацняецца “бунтам” умоўна патагенных бактэрый кішэчніка, напрыклад, гемалізуючай кішачнай палачкай. Пака дзіця здаровае, яна сябе ніяк не праяўляе, а ў аслабленым арганізме пачынае паразітаваць.

 Па статыстыцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штодзённа на планеце дзеці “падчапляюць” гэтыя захворванні. Больш за 2 мільёны малышоў ва ўзросце да 5 гадоў штогод гінуць менавіта ад кішачных інфекцый. Суцяшае тое, што 90% выпадкаў паддаюцца хуткаму і эфектыўнаму лячэнню.

Сімптомы кішачных інфекцый у дзяцей: панос (вадкі стул), ванітаванне, ірвотныя прыступы, боль у жываце.

Нягледзячы на тое, што ў народзе кішачныя інфекцыі прынята лічыць “захворваннямі брудных рук”, часта яны перадаюцца праз цацкі, бытавыя прадметы, ежу, напіткі.

Антыцелы, што выпрацоўваюцца ў арганізме ў адказ на пранікненне патагену, не застаюцца на ўсё жыццё, як гэта адбываецца з вятранкай. Пры бактэрыяльный інфекцыі (стафілакокавай ці сальманелёзе) неабходна медыкаментознае лячэнне. А вось вірусныя кішачныя інфекцыі могуць стымуляваць узнікненне антыцел, якія будуць абараняць дзіця ад аналагічных патагенаў працяглы час.

 А. ЖАБОРТ,

памочнік урача-гігіеніста РЦГіЭ