Рыхтуемся да пасяўной кампаніі

Аграрный сектор и промышленность

Для таго, каб у час вясенне-палявых работ захаваць здароўе і працаздольнасць работнікаў, кіраўнікам сельгасарганізацый неабходна правесці шэраг мерапрыемстваў:

забяспечыць правядзенне рамонтных работ памяшканняў катлапунктаў і сталовых, бесперапынную работу водаправодных сетак і сістэм водаадвядзення, халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання, электраводанагравальнікаў;

папоўніць запас кухоннага і сталовага посуду, інвентару для раздзелкі прадуктаў, мыючых сродкаў і сродкаў дызынфекцыі, санітарнага адзення;

для дастаўкі харчавання на поле выдзеліць асобны транспарт у належным тэхнічным і санітарным стане, мець дастатковую колькасць тэрмасаў для ежы (тыя, што маюцца, ачысціць і пафарбаваць), стварыць умовы для выканання правіл уласнай гігіены механізатараў;

арганізаваць своечасовае праходжанне медагляду і гігіенічнага навучання асоб, што прыцягваюцца да прыгатавання, транспарціроўкі і раздачы ежы;

забяспечыць пастаянную работу лазняў і душавых у рамонтных майстэрнях;

забяспечыць механізатараў спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай аховы;

укамплектаваць аптэчкі першай медыцынскай дапамогі пры аўтатрактарнай тэхніцы і ў майстэрнях;

работнікаў, што працуюць на пратраўліванні насення, забяспечыць аптэчкамі і сродкамі індывідуальнай аховы, набыць дастатковую колькасць зменных фільтраў для рэспіратараў.

У перыяд рэгістрацыі інфекцыі COVID-19 забяспечыць правядзенне наступных санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў: стварыць умовы для выканання сацыяльнай дыстанцыі між работнікамі і іншымі асобамі, размясціць у агульнадаступных месцах наглядную інфармацыю па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі, забяспечыць умовы для выканання гігіены рук з выкарыстаннем дызынфікуючых сродкаў, забяспечыць работнікаў сродкамі аховы органаў дыхання.

Святлана МАРЧЫК,

загадчык аддзела гігіены РЦГіЭ