Пераходзь дарогу правільна: парады пешаходу

Безопасность и здоровье

Пешаходам варта памятаць пра адказныя паводзіны на дарозе і пастаянны самакантроль.

Быць вельмі ўважлівымі пры пераходзе дарогі ў цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці.

Пераходзіць дарогу трэба толькі на спецыяльна абазначаных пешаходных пераходах* (зебра, тунэль) або на скрыжаваннях.

Пераходзячы дарогу, пешаходы:

— спыніцеся на краі тратуара (не наступаючы на парэбрык);

— уважліва паглядзіце па баках (злева і справа), бо машына можа нечакана выехаць са двара альбо вы не заўважылі раней аўтамабіль, які едзе;

— пераканайцеся, што ўвесь транспарт спыніўся.

У цёмны час:

абазначце сябе (святлоадбівальныя палосы на адзенні, флікер, белыя прадметы гардэроба).

У галалёд:

не пераходзьце дарогу перад блізка ідучымі машынамі.

З дзецьмі:

моцна трымайце маленькіх дзяцей за руку (яны могуць вырвацца і пабегчы);

не дазваляйце дзецям пераходзіць дарогу трымаючыся за рукі (могуць пацягнуць адно аднаго за рукі ў розныя бакі і пачаць мітусіцца).

Тлумачце дзецям правілы дарожнага руху: ні ў якім разе на дарозе нельга бегаць, штурхацца і гуляць.

Асабісты прыклад — самая даходлівая форма навучання.

*Пешаходны пераход — участак праезнай часткі, прызначаны для руху пешаходаў цераз праезную частку дарогі і абазначаны дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход» і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай (Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь).

Крыніца: Дзяржаўтаінспекцыя.