Канстытуцыйная камісія збярэцца на пасяджэнне 31 сакавіка

Общество

Установачнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пройдзе 31 сакавіка, паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер ніжняй палаты парламента нагадаў, што многія прапановы па змяненні Асноўнага закона паступілі ў час работы дыялогавых пляцовак і па парламенцкай лініі. «Маем намер 31 сакавіка правесці ўстановачнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі, дзе вызначымся з планам і пачнём канкрэтную работу па абмеркаванні прапаноў», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

У сярэдзіне сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 105 аб Канстытуцыйнай камісіі. Дакумент прыняты для рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі УНС. Створанай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Асноўнага закона Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. Яна надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. Да 1 жніўня гэтага года камісія павінна прадставіць Прэзідэнту выпрацаваныя прапановы для наступнага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум. У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек на чале са старшынёй Канстытуцыйнага суда заслужаным юрыстам Беларусі Пятром Міклашэвічам.