Акцэнт – на бяспечную работу

Аграрный сектор и промышленность Безопасность и здоровье

У рамках інфармавання насельніцтва аб стане прамысловай бяспекі ў раёне адбылася сустрэча з работнікамі Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Рэспублікі Беларусь.

Начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Валерый Уладзіміравіч Бабей расказаў, што ў Валожынскім раёне 51 суб’ект гаспадарання эксплуатуе 8 небяспечных вытворчых аб’ектаў, якія адносяцца да III тыпу небяспекі, 257 патэнцыйна небяспечных аб’ектаў і 22 суб’екты гаспадарання эксплуатуюць 38 транспартных сродкаў, што прызначаны для перавозкі небяспечных грузаў.

За справаздачны перыяд праведзена абследаванне 24 паднаглядных Дзяржпрамнагляду суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю НВА. Выяўлены 146 парушэнняў патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Па выніках праведзеных мерапрыемстваў суб’ектам гаспадарання ўручаны 12 прадпісанняў, 17 звестак, 1 акт, 1 патрабаванне па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

З мэтай падрыхтоўкі да ўстойлівай працы ў асенне-зімовы перыяд (далей АЗП) 2020/2021 года, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2020 г. № 286, інспектары Мінскага абласнога ўпраўлення правялі мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага) праверачнага характару кацельняў, якія забяспечваюць цеплавой энергіяй жыллёвы фонд, аб’екты сацыяльнага і культурна-бытавога прызначэння. Суб’ектам гаспадарання раёна выдадзены 32 заключэнні Дзяржпрамнагляду аб гатоўнасці цеплакрыніц да АЗП.

Варта адзначыць, што падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона 2020/2021 гадоў вялася нізкімі тэмпамі. ТАА “Бітарэл”, ДЭУ № 61 РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” заключэнні да ацяпляльнага сезона атрымалі ў верасні, а ААТ “Валожынскі льнокамбінат” – толькі ў канцы верасня 2020 года.

Вядучы дзяржаўны інспектар Маладзечанскага міжраённага аддзела Пётр Пятровіч Каверзін распавёў, як ішлі справы з арганізацыяй бяспекі ў раёне пры правядзенні работ па ўборцы ўраджаю ў 2020 годзе на паднаглядных Дзяржпрамнагляду аб’ектах.

Пры правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў у сістэмах газаразмеркавання і газаспажывання зернесушыльных комплексаў у ААТ “Агра-Дубінское”, СГУ “Бабровічы”, КСУП “Сівіца”, ААТ “Сакаўшчына-Агра”, КСУП “Пяршаі-2014” былі выяўлены 97 парушэнняў патрабаванняў правіл у частцы рэгістрацыі патэнцыйна небяспечных аб’ектаў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2016 г. № 354-З “Аб прамысловай бяспецы”, праверкі ведаў у адказных асоб і абслуговага персаналу, вядзення неабходнай тэхнічнай дакументацыі, наяўнасці патрэбных інструкцый для адказных асоб і рабочых.

Для забеспячэння бяспечнага адпачынку школьнікаў у летні перыяд на паднаглядных аб’ектах былі праведзены кантрольна-прафілактычныя мерапрыемствы на кацельнях дзіцячых аздараўленчых лагераў “Барок” ААТ “МАПІД” і “Крынічка”.

Старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскага міжраённага аддзела Мікіта Уладзіміравіч Манешкін паведаміў, што ў раёне 22 суб’екты гаспадарання эксплуатуюць 38 транспартных сродкаў, якія перавозяць небяспечныя грузы, з іх спецыялізаваных транспартных сродкаў (цыстэрнаў) – 29, усе яны адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы. У 2020 годзе замены транспартных сродкаў не адбылося. Ва ўсіх арганізацыях адсутнічаюць планы (праграмы) па іх замене.

Варта асабліва адзначыць, што пры правядзенні праверкі ў ААТ “Суднікоўскі” выяўлены грубыя парушэнні патрабаванняў бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам. Выдадзена патрабаванне аб забароне эксплуатацыі транспартнага сродку.

У ходзе правядзення наглядных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў каля складоў захоўвання нафтапрадуктаў Мінскай вобласці суб’ектамі гаспадарання раёна былі дапушчаны тыповыя парушэнні актаў заканадаўства: рух аўтацыстэрнаў, якія перавозяць нафтапрадукты, ажыццяўляўся з непрыбранымі ў пеналы (скрыні) зліўнымі рукавамі і без заглушак на зліўных рукавах, што магло прывесці да ўцечкі рэшткаў нафтапрадуктаў у навакольнае асяроддзе, а таксама стаць прычынай пажару.

Практычна для ўсіх транспартных сродкаў, прызначаных для перавозкі небяспечных грузаў, адсутнічае неабходная дакументацыя: пашпарт бяспекі хімічнай прадукцыі і ўмовы бяспекі перавозкі небяспечных грузаў, якія выдаюцца заводам вытворцам небяспечнага рэчыва або грузаадпраўшчыкам, што цягне за сабой парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне перавозкі небяспечных грузаў.

Інспектар Маладзечанскага міжраённага аддзела Фёдар Аляксеевіч Ненюкоў расказаў, як ідуць справы з заменай пад’ёмных збудаванняў – кранаў і ліфтаў, што адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы.

У раёне эксплуатуюцца 10 грузапад’ёмных кранаў, з якіх 8 адзінак (або 80%) адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы, і 16 ліфтаў, з якіх 4 адзінкі (або 25%) адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы. Пры гэтым варта адзначыць, што з іх 7 грузапад’ёмных кранаў і 1 ліфт выведзены ўладальнікамі з эксплуатацыі, аднак з уліку ў Дзяржпрамнаглядзе не знятыя.

З мэтай выканання пункта 13 рашэння Мінаблвыканкама ад 27.10.2016 г. № 1034 “Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і аб стане работы па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын, у адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза ТР МС 011/2011 “Бяспека ліфтаў”, райвыканкамам быў распрацаваны план мадэрнізацыі (замены) ліфтаў, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы, на 2017-2019 гады.

У 2020 годзе замене падлягалі 3 ліфты (РСКУП “Санаторый Іслач”, ДАЛ “Барок”, ААТ “МАПІД”, ДАЛ “Крынічка” філіяла “Мінская гарадская тэлефонная сетка” РУП “Белтэлекам”), але на 01.01.2021 не адбылася мадэрнізацыя (замена) ніводнага з іх.

Варта адзначыць, што шэрагам суб’ектаў гаспадарання не выконваюцца ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы ў галіне прамысловай бяспекі. Так, да цяперашняга часу здадзены ліцэнзіі, выдадзеныя дзяржпрамнаглядам на права эксплуатацыі НВА СТАА “ІрыёнВуд” і СП “Івкан”.

Не пададзены дакументы ў Дзяржпрамнагляд на пацвярджэнне ўмоў дзеяння ліцэнзій на права абслугоўвання і рамонту патэнцыйна небяспечных аб’ектаў РУП “Валожынскі жылкамунгас”, ТАА “Бітарэл”, ПТПУП “Спартакгаз”.

Інфармацыя з афіцыйных крыніц