Вясна прыспешвае ў поле!

Аграрный сектор и промышленность

Пасяўная кампанія бягучага года стала цэнтральнай тэмай абмеркавання на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Пад яравы клін сёлета адводзіцца 22850 га, у тым ліку пад яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры – 6928 га, пад цукровыя буракі – 1650 га. Лён-даўгунец зойме плошчу ў 1100 га, кукуруза на збожжа, сілас і зялёны корм – 9820 га, аднагадовыя травы – 1345 га.

Як адзначалася ў дакладзе, для забеспячэння вясновай сяўбы сельскагаспадарчым арганізацыям неабходна 2778 тон насення яравых зерневых і зернебабовых. Ёсць 3112 тон, або 112%. Пакуль няма насення грэчкі. Прапрацоўваецца пытанне аб яго набыцці з дзяржаўнага рэзерву.

Насеннем зернебабовых культур арганізацыі раёна забяспечаны на 236%: пры патрэбнасці 230 тон у раёне назапашана 542 тоны.

Для забеспячэння якаснымі кармамі гаспадарчых статкаў запланавана падсеяць і перезалужыць угоддзі на плошчы 13542 гектары, у тым ліку 325 га люцэрны. Па стане на 25 сакавіка падсеяна шматгадовых траў на плошчы 2031 гектар.

Для плана падсеву шматгадовых траў усе сельскагаспадарчыя арганізацыі пасяўным матэрыялам забяспечаны на 100%. Каб выканаць даведзенае заданне па сяўбе кукурузы, неабходна набыць 294 тоны насення. Гэта пытанне таксама на кантролі і ўжо вырашаецца. Насеннем ільну-даўгунцу ААТ «Валожынскі льнокамбінат» забяспечаны на 117%. Пад пасеў цукровых буракоў неабходную колькасць (2150 п.а.) матэрыялу пастаўляе ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».

Пад яравую сяўбу ўраджаю 2021 года з неабходных 13778 тон мінеральных угнаенняў назапашана 5943 тоны (43%), у тым ліку азотных – 2733 тоны (50% да патрэбы), фосфарных – 478 тон (16%), калійных – 2733 тоны (52%). Для правядзення вясновай сяўбы і падкормак азімых культур выдзелена квота на набыццё мінеральных угнаенняў з айчынных заводаў у колькасці 7578 тон.

Пры заданні 461 тысяча тон арганічных угнаенняў па стане на 25 сакавіка нарыхтавана 443 тысячы тон (96%), вывезена 398 тысяч тон (90% ад нарыхтаванага), унесена 205 тысяч тон (52% ад вывезенага).

На момант правядзення пасяджэння райвыканкама тэхнічная гатоўнасць машынна-трактарнага парку гаспадарак складала: трактароў – 94% (у тым ліку энерганасычаных трактароў з магутнасцю рухавіка звыш 250 к. с. – 95%), плугоў – 97%, дыскатараў – 92%, культыватараў – 95%, пасяўных агрэгатаў – 100%, сеялак для буракоў – 88%, сеялак для кукурузы – 88%, апырсквальнікаў – 85%. Самаходныя энергасродкі «Раса» былі падрыхтаваны на 90%. Адзначалася нізкая тэхнічная гатоўнасць машынна-трактарнага парку да вясновых работ у КСУП «Сакаўшчына-Агра» і ТАА «Адамова-агра».

На рамонт трактароў, сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў, якія ўдзельнічаюць у пасяўной кампаніі, накіравана 745 тыс. рублёў (92% ад патрэбнасці).

У красавіку-маі перад сельскагаспадарчымі арганізацыямі стаіць задача закупіць 800 тон дызельнага паліва, 90 тон бензіну, 40 тон масел. Выдзелена таварнага крэдыту на набыццё паліва ў колькасці 636 тон.

У стадыі прапрацоўкі крыніцы, неабходныя для правядзення вясновых палявых работ (набыццё мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін, насення, запасных частак, гаруча-змазачных матэрыялаў, рамонтныя работы). Агульны аб’ём сродкаў вызначаны ў памеры 8 мільёнаў 498 тысяч рублёў.

Для правядзення ўсяго комплексу работ патрабуюцца 283 механізатары. У хуткім часе да працы прыступяць 268 механізатараў. Каб правесці кампанію якасна і ў тэрмін, дадаткова прыцягнуць 13 механізатараў з прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый раёна, 10 адзінак трактароў, 2 пагрузчыкі і 1 аўтамабіль з вадзіцелем.

Старшыня райвыканкама па выніках даклада адрасаваў аб’ектыўную крытыку кіраўнікам гаспадарак, якія марудзяць з выхадам у поле. Марозы скончыліся, а значыць, час прыспешвае эфектыўна скарыстацца падоранымі прыродай умовамі, каб у будучым атрымаць ад зямлі-карміцелькі максімальную аддачу.

Падрыхтаваў Сяргей САДОЎСКІ