Працуюць, каб людзям жылося камфортна

Важное Общество

Прафесійнае свята валожынскіх камунальнікаў, як заўсёды, упрыгожылі разнастайныя ўзнагароды.

За дасягненні ў сферы, якой прысвяцілі прафесійнае жыццё, адзначаны:  наглядчык за могілкамі ўчастка добраўпарадкавання Аксана Валянцінаўна Субач (Ганаровая грамата Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь), вадзіцель пагрузчыка вытворчага ўчастка г. п. Івянец Генадзій Вікенцьевіч Казлоўскі (Падзяка Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь). Ганаровая грамата ДА «ЖКГ Мінскай вобласці» ўручана вадзіцелю ўчастка аўтатранспарту Аляксандру Валер’евічу Бацяну, майстру па рамонце абсталявання кацельнай гаспадаркі Андрэю Валянцінавічу Жамоздзіку, прыбіральшчыку тэрыторыі ўчастка добраўпарадкавання Віктару Эдуардавічу Чарняўскаму. Узнагародамі раённага ўзроўню ўшанаваны: вадзіцель аўтакрана Дзмітрый Яўгеньевіч Рудовіч, тэхнік участка кацельні Таццяна Анатольеўна Алешка, бармэн рэстарана «Карона» Настасся Уладзіміраўна Кузьміных (Ганаровая грамата), вадзіцель вытворчага ўчастка г. п. Івянец Міхаіл Міхайлавіч Бібік, электрагазазваршчык Аляксей Анатольевіч Качалін, майстар участка добраўпарадкавання Таццяна Іванаўна Кузянкова, бухгалтар Святлана Іванаўна Наквас, майстар па добраўпарадкаванні ў г. п. Івянец Аляксандр Раманавіч Чамко (Падзякі старшыні райвыканкама). Работа многіх з прысутных адзначана граматамі і падзякамі арганізацыі. За паўтары гадзіны, пакуль доўжылася святочная вечарына, на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі падняліся 46 работнікаў.

На працягу ўрачыстасці, што адбылася ў РЦК, ад кіраўнікоў службаў  рознага  ўзроўню ў бок калектыву  РУП «Валожынскі жылкамунгас» гучалі цёплыя словы віншавання і ўдзячнасці за працу.  Зала, запоўненая героямі дня, дружнымі апладысментамі сустракала шаноўных гасцей – старшыню райвыканкама Яўгена Міхайлавіча Круковіча, старшыню Валожынскага аб’яднання прафсаюзаў Вераніку Віктараўну Загорскую, старшыню грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Алену Іванаўну Клачко, якія завіталі на свята з падарункамі. 

Горача віталі камунальнікі свайго кіраўніка Міхаіла Міхайлавіча Унучака. Ён коратка расказаў пра сённяшні дзень прадпрыемства, акрэсліў эканамічныя далягляды, агучыў некаторыя паказчыкі і, безумоўна, парадаваў прысутных сцвярджэннем: «Наш калектыў на ўзроўні Мінскай вобласці лічыцца адным з самых лепшых.  Рэнтабельнасць, прыбытковасць, эканамічнасць з году ў год забяспечваюць яму заслужаны поспех».  

Яўген Міхайлавіч Круковіч падчас свайго выступлення шчыра падзякаваў работнікам ЖКГ і ветэранам арганізацыі за іх штодзённыя клопаты пра камфортнае жыццё жыхароў Валожыншчыны. Кіраўнік раёна выказаў надзею на тое, што і ў далейшым вялікая і прафесійная каманда не страціць свае пазіцыі ў імкненні да працоўных дасягненняў. Прагучалі віншаванні ад В. В. Загорскай і А. І. Клачко.

Парадавалі ў гэты дзень работнікаў ЖКГ і самадзейныя артысты РЦК Алена Санюковіч, Святлана Сізова, Таццяна Лужынская, гурт «Сваякі»  і калектыў з Ракава «Арс-Лонга».

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ