У Міжнародны дзень лесу, які адзначаўся 21 сакавіка, лясгасам сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Джыперы Беларусі” праведзена акцыя, што дала старт рабоце па падрыхтоўцы Тыдня лесу. У час яе былі выраблены і развешаны на дрэвах у лясах на тэрыторыі раёна 251 шпакоўня. Усяго ж работнікамі лясгаса за зімовы перыяд выраблены 650 хацінак для крылатых насельнікаў валожынскіх лясоў.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ