Лес любім, саджаем, аберагаем

Без рубрики

З 3 па 10 красавіка ў Беларусі пройдзе Тыдзень лесу. Рэспубліканская акцыя, арганізатарам якой з’яўляецца Міністэрства лясной гаспадаркі, праводзіцца 14-ы раз. Галоўная яе мэта – фарміраванне ў шырокай грамадскасці, асабліва юных грамадзян, беражлівых адносін да лясных насаджэнняў і жывёл.

Супрацоўнікамі лясгаса распрацаваны план мерапрыемстваў, што будуць праведзены ў рамках Тыдня. Усе яны скіраваны на абарону, чысціню лесу, пашырэнне ляснога фонду краіны. Калектыў ДЛГУ “Валожынскі лясгас” запрашае далучыцца да цікавай і карыснай дзейнасці калектывы валожынскіх прадпрыемстваў і ўсіх грамадзян. Прыняць удзел у акцыі вельмі проста, неабходна патэлефанаваць у лясгас ці бліжэйшае лясніцтва і заявіць аб сваёй гатоўнасці стаць валанцёрам, а затым прыбыць у агаворанае месца з пэўным інвентаром (залежаць ад віду работ). Калі вы рашыліся на ўдзел у акцыі, званіце па нумары 55485  і атрымаеце неабходную інфармацыю.