Пабывалі на “Дажынках”

Молодежный курьер

З пасеяных зярнятак фантазіі і стараннасці юныя наведвальнікі Валожынскага і Івянецкага Цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі заўсёды атрымліваюць багаты ўраджай дыпломаў. Нездарма 75 лепшых работ маленькіх мастакоў раёна сталі часткай упрыгажэння Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”.

Вырабы з прыроднага матэрыялу Лізы Валашэнкі, Насці Арловай, Лізы Шапуцькі, Насці Шайтар, Аляксандры Рудовіч, Сяргея Вяршыцкага,  Ларысы Побаль, Насці Маркевіч, Іларыі Зубовіч, Каці Мінінай і многіх іншых экспанаваліся на выставе дзіцячай творчасці “Парасткі фантазіі”. Работы сваіх падапечных у Маладзечна павезлі кіраўнікі гурткоў.

На “Дажынках” ганчары з Івянца правялі майстар-класы па лепцы з гліны.

У ходзе падрыхтоўкі да свята ўраджаю ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама даручыла Валожынскаму сельскагаспадарчаму прафесійнаму ліцэю ў ліку іншых прафесійных устаноў звязаць і даставіць у Маладзечна 20 пшанічных снапоў для харэаграфічнай кампазіцыі. Начальнікі раённых аддзелаў адукацыі вобласці неслі адказнасць за ландшафтнае азеляненне сталіцы “Дажынак-2011”.

Алена ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий