Бяспека – гэта важна!

Безопасность и здоровье Общество

Выступленне супрацоўнікаў МНС па папярэджанні пажараў і бяспецы жыццядзейнасці напярэдадні пажаранебяспечнага перыяду адбылося перад працоўным калектывам Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

На мерапрыемства былі запрошаны намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь палкоўнік унутранай службы Віталь Аркадзьевіч Пякурын, начальнік аддзела Валожынскага РАНС падпалкоўнік унутранай службы Аляксандр Ігаравіч Сівы, якія прачыталі лекцыі па пажарнай бяспецы, распавялі аб правілах паводзін пры пажары, расказалі пра пажарныя апавяшчальнікі і мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач”, дзе размешчана шмат цікавай інфармацыі (што рабіць пры пажары? як аказаць першую дапамогу? і інш.), паказалі відэафільм па тэме, раздалі наглядную агітацыю і адказалі на пытанні прысутных.

Наш кар.

На фота: начальнік аддзела РАНС Аляксандр Сівы і намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Віталь Пякурын падчас сустрэчы з калектывам.