Датэрміновая пенсія. Ёсць нюансы

Важное Общество Официально

З мэтай прадастаўлення дадатковых пенсіённых гарантый асобным катэгорыям работнікаў, якія заняты на работах з асобымі ўмовамі працы па спісах № 1 і № 2, спецыялістам пэўных відаў прафесійнай дзейнасці: даяркам, жывёлаводам, трактарыстам-машыністам, вадзіцелям гарадскога пасажырскага транспарту, работніцам тэкстыльнай вытворчасці, асобным катэгорыям медыцынскіх і педагагічных работнікаў, артыстаў, спартсменаў і іншым спецыялістам 17 студзеня 2020 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 15 “Аб зменах указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

З прыняццем Указа № 15 работнікам з працяглым стажам работы ў асобых умовах працы, якія выпрацавалі да 1 студзеня 2009 года не менш за палавіну неабходнага поўнага спецыяльнага (ільготнага) стажу, прадастаўляецца права на назначэнне датэрміновай пенсіі па ўзросце за работу з асобымі ўмовамі працы ці пенсіі за выслугу гадоў па Законе Рэспублікі Беларусь “Аб пенсіённым забеспячэнні” (артыкулы 12, 13, 15 ці артыкулы 47-49, 492 адпаведна).

Азначаная пенсія назначаецца са сродкаў агульнай пенсіённай сістэмы, якая фарміруецца за лік узносаў на пенсіённае страхаванне. Асобы, якія адпрацавалі да 1 студзеня 2009 года не менш за палавіну спецыяльнага стажу, будуць мець права на назначэнне датэрміновай пенсіі ў агульнай пенсіённай сістэме (па правілах, якія дзейнічалі да 2009 года) замест датэрміновай прафесійнай пенсіі ў сістэме прафесійнага пенсіённага страхавання, якое заключаецца ў фарміраванні сродкаў за лік узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне, што ўплачваецца работадаўцам у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за работнікаў, занятых на рабочых месцах з асобымі ўмовамі працы (артыкул 5 Закона ад 5 студзеня 2008 года № 322-3 “Аб прафесійным пенсіённым страхаванні) да дасягнення агульнаўстаноўленага ўзросту работнікам.

З 1 кастрычніка 2013 года аналагічнае права на пенсію па Законе Рэспублікі Беларусь “Аб пенсіённым забеспячэнні” было прадастаўлена работнікам, што заняты на работах з асобымі ўмовамі працы па спісах № 1 і № 2 (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2005 № 536), згодна з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2013 года № 441 “Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсіённага страхавання і пенсіённага забеспячэння”.

З уступленнем у сілу Указа № 15 перш за ўсё ўлічваецца, які стаж выпрацаваны да 1 студзеня 2009 года. Калі не менш за палавіну поўнага льготнага стажу, то работнік мае права на датэрміновую пенсію са сродкаў агульнай пенсіённай сістэмы. Прычым няважна, колькі адпрацавана пасля 2009 года. Галоўнае, каб у суме атрымаўся неабходны для кожнай прафесіі льготны стаж.

Работнікам, якія да 1 студзеня 2009 года адпрацавалі менш за палавіну спецыяльнага стажу або ўвогуле не маюць такога стажу, прадастаўляецца права:

  • на фарміраванне датэрміновай прафесійнай пенсіі. Пры гэтым работадавец будзе ўплачваць за работніка ўзносы на прафесійнае пенсіённае страхаванне ў бюджэт Фонду;
  • выбару замест датэрміновай прафесійнай пенсіі дадатковай прафесійнай пенсіі, што назначаецца па дасягненні работнікам агульна ўстаноўленага пенсіённага ўзросту за лік сфармірованых пенсіённых накапленняў, дадаткова да пенсіі па ўзросце;
  • атрымання штомесячнай даплаты да зарплаты замест указанага страхавання. Работнік атрымлівае дадатковы даход замест права на прафесійную пенсію ў будучым. Штомесячная даплата ажыццяўляецца работадаўцам на падставе пісьмовай заявы работніка. Яе памер вызначаецца работадаўцам, але не можа быць меншым за суму ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне за гэтага работніка.

    З мэтай фарміравання больш высокіх памераў прафесійных пенсій у будучым Указам № 15 павышаны з 1 студзеня 2021 года тарыфы ўзносаў работадаўцаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне работнікаў, што заняты на работах з асобымі ўмовамі працы ці асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці (за выключэннем работнікаў, што заняты на работах з асобымі ўмовамі працы па спісах № 1 і № 2).

Валожынскі райаддзел Мінаблупраўлення ФСАН