ЗАСЛУЖАНАЕ ПРЫЗНАННЕ ПАЭТЭСЫ

Культура

Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК Валянціна Францаўна ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ стала лаўрэатам Мінскай абласной прэміі ў вобласці літаратуры ў намінацыі “Паэзія” за зборнік вершаў “Мовай сэрца”. Дарэчы, гэта трэцяя кніга паэткі з чатырох выдадзеных. 

Вершы Валянціны Францаўны вызначаюцца своеасаблівай напеўнасцю і дакладнай рытмікай. Таму не дзіва, што яны выдатна кладуцца на музыку. У рэпертуары мясцовых артыстаў зараз недзе каля паўсотні песень на словы В. Ф. Гіруць-Русакевіч. Музыку да іх пісалі і вядомы кампазітар Уладзімір Гаркуша, і любімыя на Валожыншчыне харавікі Наталля Гаўрыс і Яўгенія Харук.

Фота Алены ЗБІРЭНКІ.

 



Добавить комментарий