Стартаваў месячнік па навядзенні парадку на зямлі

Молодежный курьер Общество

Моладзь Валожыншчыны прымае ў ім непасрэдны ўдзел.

Навучэнцы сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя на чале з першым сакратаром райкама ГА «БРСМ» Уладзімірам Ціханоўскім пачалі добраўпарадкоўваць тэрыторыю гарадскіх могілкаў. Маладыя людзі спачатку ачысцілі агароджу, а потым асвяжылі яе выгляд новай фарбай.

Дзякуй за добрую справу!

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з гімназіі № 1 райцэнтра ў рамках працоўнай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» ўбралі смецце і ўпарадкавалі тэрыторыю каля святой крынічкі ў Валожыне.

Фота Сяргея БОБРЫКА

і Уладзіміра ЦІХАНОЎСКАГА