Спартыўныя здабыткі

Спорт

Святкаваць перамогу заўсёды прыемна

20 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбыўся Адкрыты турнір па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2009-2010 гадоў нараджэння, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі. Заяўкі на ўдзел падалі 7 каманд: па дзве ДЮСШ-4 Маладзечанскага раёна, Плешчаніцкая ДЮСШ прафсаюзаў Лагойскага раёна і ДЮСШ па футболе са Смаргоні, а таксама зборная Валожына.

Юныя выхаванцы А. П. Кавязы і А. У. Пракаповіча не падвялі сваіх трэнераў і практычна не пакінулі сапернікам ніякіх шанцаў. Каманды былі разбіты на дзве падгрупы. У фінал выйшлі гаспадары турніру, дзве каманды з Маладзечна і Смаргонь-1. Перамогу святкавала каманда Валожына (капітан Ягор Бараноўскі), другое і трэцяе месцы занялі Маладзечна-1 і Смаргонь-1. Грэх было б не сказаць, з якім лікам прайшлі матчы з удзелам нашых землякоў. Каманду Смаргонь-1 яны перамаглі з лікам 4:0. Да слова, яшчэ нядаўна на спаборніцтвах у Смаргоні лік у гэтых каманд быў 3:3. У каманд Лагойск-2 і Маладзечна-2 выйгралі з лікам 8:1 і 4:0. У фінале перамаглі з лікам 5:0. Лепшым іграком у нашай камандзе прызнаны Ягор Абрамовіч.

 Камандзе-пераможцы быў уручаны Кубак ад арганізатараў турніру – фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Валожынскага раёна, а ўсім ігракам трох лепшых каманд арганізатары ўручылі медалі. Граматы і грашовыя прызы былі ўручаны ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Лепшыя ігракі кожнай каманды атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі “Белая Русь”.

З 12 па 14 сакавіка ў Уздзе прайшоў чэмпіянат Мінскай вобласці па настольным тэнісе. Гэта той від спорту, які ў нашым раёне заваёўвае ўсё большую папулярнасць, а ігракі апошнія некалькі гадоў радуюць выдатнымі вынікамі. Годна выступілі юнакі і дзяўчаты і на гэты раз.

У камандным заліку Дзіяна Ліхтаровіч і Аліна Бункевіч занялі другое месца, а ў асабістым не было роўных нашай Дзіяне. У парных спаборніцтвах дзяўчаты занялі другое месца. Мужчынская пара – Ягор і Мікалай Шчаголавы – была трэцяй. Трэці вынік у міксце паказалі Я. Шчаголаў і Д. Ліхтаровіч.

М.М.РАБЦАЎ атрымлівае заслужаную ўзнагароду

 

У суботу, 20 сакавіка, праходзіла яшчэ адно масавае спаборніцтва – спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры і спорту раёна. Было вырашана зрабіць агульнае ўрачыстае адкрыццё: спалучыць маладосць і сталасць, прадэманстраваць пераемнасць пакаленняў. І атрымалася вельмі паказальна і кранаюча.

Перад усімі спартсменамі намеснік начальніка ўпраўлення па спорце В. В. Башаркевіч уручыла старшыні ветэранскай арганізацыі раёна М. М. Рабцаву грамату абласной ветэранскай арганізацыі па выніках 2020 года.

Ветэраны спорту вызначылі лепшых у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, настольным тэнісе, шахматах і рускіх шашках. У стральбе сярод мужчын лепшы вынік паказаў В. А. Латышаў, другі і трэці – І. К. Сухавецкі і

Г. М. Пермякоў. У жанчын тройка прызёраў выглядала наступным чынам: Л. Д. Лысенка, А. А. Гладчанка і І. Б. Паталей. У дартсе перамог А. Н. Цаюн. Другі і трэці вынік паказалі В. В. Гаспарэвіч і Д. Ф. Булакевіч. Лепшым тэнісістам стаў А. М. Шумчык, другое і трэцяе месцы занялі С. Э. Матус і Я. А. Баталёнак. У спаборніцтвах за шахматнай і шашачнай дошкамі перамогу святкаваў А. Я. Кашкан, другім у абодвух выпадках быў В. В. Косік. А вось трэці вынік у шахматах паказаў В. М. Борыс, у шашках – С. Э. Матус.

Пераможцы і прызёры адзначаны граматамі і грашовымі прызамі.

Наталля ШТЭЙНЕР