БРСМ не губляе актыўнасці

Молодежный курьер

Гародзькаўскай школе маладзёжны лідар арганізаваў сустрэчу са школьнікамі ў рамках тыдня фінансавай граматнасці. Хлопцам і дзяўчатам было расказана пра правілы бяспечнага карыстання банкаўскімі картамі.

Мінулы тыдзень аказаўся насычаным мерапрыемствамі з удзелам юнакоў і дзяўчат, якія сябруюць з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.

У гімназіі ў рамках акцыі “Выбіраем студатрад” прайшла сустрэча першага сакратара раённага камітэта БРСМ Уладзіміра Ціханоўскага з вучнямі 9-11 класаў, падчас якой юнакі і дзяўчаты, што маюць намер далучыцца да студатрадаўскага руху, змаглі падаць заяўкі на працаўладкаванне ў летні перыяд.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ