Разважалі школьнікі

Молодежный курьер

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8-11 класаў класнымі кіраўнікамі сярэдняй школы № 1 г. Валожына праведзены Адзіны дзень інфармавання ў фармаце інфарм-дайджасту на тэму “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”.

На пасяджэнне вучняў 9 “А” класа завіталі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала і дырэктар школы Ірына Вацлаваўна Чаховіч.

Згодна з практыкай, якая склалася, у ШАГ 1 “Мы даведаемся” вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты”, “Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі”.

У ШАГ 2 “Мы разважаем” у фармаце адкрытага дыялога з гасцямі мерапрыемства абмеркавалі інфармацыю, што атрымалі на першым этапе. Рабяты паразважалі аб тым, што значыць “беларуска-расійскае братэрства прайшло выпрабаванне часам”, чаму Саюз Беларусі і Расіі так важны для народаў нашых краін, чаму маладзёжная палітыка Саюзнай дзяржавы павінна развівацца на аснове гістарычнай і духоўнай супольнасці народаў; абмеркавалі, чаму 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, чаму расіянам і беларусам удалося прасунуцца па шляху інтэграцыі далей, чым іншым краінам постсавецкай прасторы, якія крокі прадпрымае Саюзная дзяржава да стварэння ўмоў для развіцця ініцыятывы моладзі.

 У ходзе рэалізацыі ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” вядучыя падвялі вынікі і адзначылі, што сумесная гісторыя народаў Беларусі і Расіі працягваецца. Мы будуем адзіную Саюзную дзяржаву. Чым больш маладыя людзі дзвюх краін будуць узаемадзейнічаць, сустракацца ў нефармальнай абстаноўцы, удзельнічаць у цікавых і пазнавальных мерапрыемствах, прысвечаных саюзным адносінам, тым больш цеснымі і прадукцыйнымі будуць іх адносіны, пашырацца магчымасці дзелавога, творчага супрацоўніцтва. А гэта – падмурак інтэграцыі. Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама адказала на разнастайныя пытанні старшакласнікаў, якіх, як аказалася, цікавіць многае. Напрыклад, якія любімыя справы і мерапрыемствы былі ў яе падчас вучобы ў школе, ці памяняліся жыццёвыя арыенціры пакаленняў моладзі – добра гэта ці дрэнна, ці складана быць кіраўніком сістэмы адукацыі раёна. У сваю чаргу Таццяна Мікалаеўна пацікавілася захапленнямі, ініцыятывамі рабят, іх прафесійным выбарам.

Тэмай правядзення інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 5-7 класаў стала “Я і прырода”.

Кожны актыўны грамадзянін усведамляе каштоўнасць і важнасць прыроды, імкнецца захаваць і абараніць яе. У фокусе абмеркавання: любоў і беражлівыя адносіны да прыроды, разуменне яе прыгажосці і непаўторнасці, экалагічныя бяспека, адказнасць, адукаванасць і інш.

Наш кар.