Рабіць дабро лёгка

Общество

29 сакавіка ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ажыццяўляецца пасляінтэрнатнае суправаджэнне дзяцей-сірот, што засталіся без бацькоўскай апекі, прайшла акцыя “Рабіць дабро лёгка”. 

Акцыя стала магчымай, дзякуючы падтрымцы міжнароднай грамадскай дабрачыннай арганізацыі “АДРА”. Яна працуе з людзьмі, якім патрабуецца дапамога, незалежна ад іх расы, нацыянальных, палітычных і рэлігійных поглядаў, з мэтай дасягнення бачных пазітыўных змен іх жыцця. Дапамога паступіла таксама ад ТДА “Віталюр” і ЗАТ “Мінскі завод безалкагольных напіткаў”. Дабрачыннікамі сфарміраваны  прадуктовыя наборы, якія спецыялісты цэнтра ўручылі маладым людзям-сіротам ва ўзросце да 23 гадоў.  Усяго ва ўстанове на ўліку знаходзяцца 26 юнакоў і дзяўчат з дадзенай катэгорыі. Спецыялістамі цэнтра ім аказваецца дапамога ў вырашэнні пытанняў сацыяльнай абароны, прадастаўлення льгот і гарантый у адпаведнасці з заканадаўствам.