Вучыцца ніколі не позна

Общество

Для многіх людзей перыяд пандэміі каранавіруса стаў сапраўдным выпрабаваннем, асабліва калі даводзілася быць на самаізаляцыі. Менавіта ў гэты час некаторыя пажылыя людзі шчыра пашкадавалі, што не ўмеюць карыстацца камп’ютарам. І сапраўды, магчымасці Інтэрнэту амаль неабсяжныя – хочаш, паглыбляйся ў свет кіно, хочаш – падарожнічай па далёкіх краінах ці знаходзь і чытай любімыя кнігі і г. д.

Для тых, хто, нягледзячы на ўзрост, ацаніў сітуацыю, пераадолеў сябе і вырашыў усё ж авалодаць сучаснай тэхнікай, пры аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту наладжана работа гуртка камп’ютарнай граматнасці. Такая работа стала магчымай, дзякуючы  дабрачыннай падтрымцы ААТ “ААБ Беларусбанк” (банкаўскай установай сацыяльнай установе перададзены пяць стацыянарных камп’ютараў). Хоць гурток працуе нядаўна, усё ж смелыя знайшліся. Сёння яго наведваюць 10 жанчын і 2 мужчыны з ліку пенсіянераў. Як паведамілі ў ТЦСАН, маюцца чатыры свабодныя месцы. Таму ў людзей паважанага ўзросту яшчэ ёсць магчымасць падаць заяўку на навучанне. Зрабіць гэта можна па тэлефоне 61162. Кіраўнік гуртка Настасся Дзяшчэня працуе са сваімі “вучнямі” з улікам іх здольнасцей, ступені дасведчанасці і пэўных уменняў, адным словам – па запытах.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ