ВЫТВОРЧАЯ БРЫГАДА

Молодежный курьер

Падчас вясенніх канікулаў у Гародзькаўскім НПК з мэтай часовай занятасці вучняў у вольны ад вучобы час была створана вытворчая брыгада па рамонце школьнай мэблі. У склад яе ўвайшлі дзесяць вучняў 8-9 класаў, большасць з якіх, як не дзіўна, – дзяўчаты. Настаўнік тэхнічнай працы Вікторыя Уладзіміраўна Сарока ўзяла на сябе адказнасць за арганізацыю і выкананне работ, правяла навучанне правілам бяспечных паводзін у час работы. Рабяты замянілі старыя спінкі і сядзенні стулляў на новыя, а таксама пафарбавалі металічныя каркасы. У выніку яны атрымалі прыгожую мэблю, нібыта толькі купленую ў магазіне.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА