ДАІ ўзмоцніць кантроль за нецвярозымі вадзіцелямі

Закон и порядок

Для стабілізацыі сітуацыі на дарогах з 10 па 19 красавіка ДАІ правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Цвярозы вадзіцель». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

Акцыя накіравана на своечасовае выяўленне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі вадзіцелямі, папярэджанне ДТЗ па іх віне. Нарады ДПС правядуць мэтанакіраваныя адпрацоўкі аўтадарог і вуліц, удзеляць увагу аб’ектам гандлю і ўстановам, якія працуюць у начны час.

Прафілактычныя мерапрыемствы будуць уключаць у сябе інфармацыйна-растлумачальную работу аб недапушчальнасці кіравання транспартам у стане ап’янення і наступствах нецвярозых ДТЗ.

Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы, раскажуць аб праблеме п’янства за рулём, растлумачаць удзельнікам дарожнага руху адказнасць за парушэнні ПДР і нагадаюць аб сацыяльным праекце «Спыні бяду — пазвані 102», які, дарэчы, дае свае вынікі. Так, прыкладна 20 працэнтаў нецвярозых вадзіцеляў затрымліваюцца па званку неабыякавых людзей.

Са студзеня па сакавік бягучага года за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення затрыманы 3214 вадзіцеляў. Паўторна на працягу года селі за руль п’янымі 150 чалавек. За гэты час па віне нецвярозых вадзіцеляў учынена 25 ДТЗ, у якіх 4 чалавекі загінулі і 26 атрымалі траўмы. Яшчэ ў 456 ДТЗ пашкоджаны транспартныя сродкі, людзі не пацярпелі.