Здароўе беларусаў

Общество

Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод 7 красавіка.

Бягучы год аб’яўлены СААЗ Міжнародным годам медыка-сацыяльных работнікаў.

У арганізацыях аховы здароўя на канец 2020 года працавалі 40,4 тыс. практыкуючых урачоў, 117,4 тыс. сярэдніх медыцынскіх работнікаў, з іх 80,4 тыс. медыцынскіх сясцёр.

Дзяржаўная палітыка ў галіне аховы здароўя арыентавана на стварэнне ўмоў для захавання і ўмацавання здароўя насельніцтва.

Насельніцтва*, якое займаецца фізкультурай і спортам:

2010 год — 22,9%,

2021 год — 27,3%.

Удзельная вага жанчын*, якія займаюцца фізкультурай і спортам:

2010 год — 22,5%,

2021 год — 29,6%.

Удзельная вага мужчын*, якія займаюцца фізкультурай і спортам:

2010 год — 23,5%,

2021 год — 23,7%.

Як беларусы* ацэньваюць сваё здароўе:

добрае — 30%,

здавальняючае — 63%.

* Ва ўзросце 16 гадоў і старэйшыя.

Крыніца: Белстат.