Расці, лес! Маладзей, пушча!

2021 - Год народнага адзінства Главное Общество Официально

Да зялёнай акцыі «Тыдзень лесу» ў нашым раёне традыцыйна далучаюцца прадстаўнікі шматлікіх арганізацый і ўстаноў з ўсёй краіны. Сёння ў працэсе аднаўлення Налібоцкай пушчы маладымі саджанцамі непадалёк вёскі Даўбені задзейнічаны 40 курсантаў Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы МУС, упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей, РУП «Аб’яднаная рэдакцыя МУС» і Цэнтра культурна-выхаваўчай работы Міністэрства ўнутраных спраў. Учора і сёння гэту справу падтрымлівалі работнікі Валожынскага РАУС.

Дзякуючы іх намаганням, малады лес пойдзе ў рост на двух участках агульнай плошчай 9,6 гектара.

Сяргей САДОЎСКІ, фота Сяргея БОБРЫКА

Фота з акцыі: