Жывёлаводам павага і падарункі

Аграрный сектор и промышленность Общество

Завяршылася штогадовая акцыя “Наш жывёлавод”, падчас якой лепшыя работнікі жывёлагадоўчай галіны сельскай гаспадаркі раёна традыцыйна адзначаюцца ўзнагародамі.

Старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч і галоўны бухгалтар Святлана Мартуновіч уручылі каштоўныя падарункі і лісты з падзякай лепшым жывёлаводам.

КСУП “Валожынскае”:

Аксана Анісовіч – аператар машыннага даення МТК “Паморшчына”;

Ірына Мацкевіч – брыгадзір вытворчай брыгады МТФ “Пугачы”;

Марына Разановіч – аператар машыннага даення МТФ “Залессе”;

Наталля Харук – аператар машыннага даення МТФ “Пугачы”.

КСУП “Пяршаі-2014”:

Валянціна Лукашэвіч – загадчык МТФ “Манькаўшчына”;

Святлана Буряк – аператар па дарошчванні маладняку БРЖ МТФ “Пяршаі”;

Іна Зянько – аператар машыннага даення МТФ “Манькаўшчына”.

КУП “Сівіца”:

Наталля Жук – аператар машыннага даення ДМБ “Новая”;

Юрый Міхайлавіч Арцішэўскі – жывёлавод МТФ “Сівіца”;

Надзея Новік – брыгадзір МТФ “Сівіца”.

ААТ “Суднікаўскі”:

Тамара Рабец – аператар машыннага даення МТФ “Суднікі № 1”;

Андрэй Кавалевіч – жывёлавод МТФ “Суднікі № 2”;

Людміла Адамовіч – аператар машыннага даення МТФ “Галабурды”;

Алег Аляшкевіч – жывёлавод МТФ “Пакуці”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ