7 кастрычніка ў раёне распачаўся Тыдзень маці

Общество

Ён прадоўжыцца да 14 кастрычніка, калі ў нашай краіне традыцыйна святкуецца Дзень маці. Запланавана сустрэча кіраўніцтва раёна са шматдзетнымі маці. Сваю любоў да любімых матуль выкажуць і дзеткі ў час ранішнікаў, канцэртаў, у дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, раённы Савет жанчын, іншыя грамадскія фарміраванні таксама падрыхтавалі ў гонар Маці яркі “букет” розных мерапрыемстваў, дабрачынных акцый і г. д.

 



Добавить комментарий