Вызначыліся пераможцы

Ступені поспеху

Падведзены вынікі ХVIII раённага конкурсу работ даследчага характару сярод вучняў 5-10 класаў “Юны даследчык”, на які было прадстаўлена 29 работ з 15 устаноў адукацыі. Удзельнікамі сталі 33 школьнікі.

Конкурс паказаў дастатковы даследчы патэнцыял вучняў і педагогаў і прайшоў у атмасферы добразычлівасці, навуковага пошуку, узаемадзеяння і здаровай канкурэнцыі.

У секцыі “Біялогія. Геаграфія. Хімія” Дыпломамі I ступені ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ўзнагароджаны вучань 10 класа гімназіі № 1 г. Валожына Аляксей Ганько і вучаніца 8 класа Івянецкай сярэдняй школы Софія Хургіна. У секцыі “Гісторыя” такую ж узнагароду атрымала вучаніца 6 класа Сакаўшчынскага ВПК Надзея Шашко, у секцыі “Матэматыка. Фізіка. Інфарматыка” – вучань 7 класа гімназіі № 1 г. Валожына Аляксей Болвах, у секцыі “Беларуская мова і літаратура” – вучань 8 класа Пяршайскага ВПК Аляксей Швяцоў, у секцыі “Руская мова і літаратура” – вучаніцы 9 класа сярэдняй школы № 1 райцэнтра Ксенія Жукоўская і 6 класа гімназіі № 1 Крысціна Сівая, у секцыі “Замежныя мовы” – таксама вучаніца 6 класа гімназіі № 1 Кацярына Віршыч.

 

Наш кар.