Навіны Валожыншчыны

Общество

Ужо два тыдні, як у Валожынскім аддзяленні ААТ “Белаграпрамбанк” праводзяцца валютныя аперацыі па рыначнаму курсу. Жыхары раёна больш здаюць валюту, чым набываюць, а гэта значыць, што людзі давяраюць банкаўскай сістэме і гатовы да супрацоўніцтва. На дадзены момант недахопу ў еўра, доларах і іншай валюце не назіраецца.

Перад навучэнцамі Валожынскай дзіцячай музычнай школы выступіў з канцэртам заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Іван Краснадубскі (барытон). Партыя фартэпіяна – дыпламант міжнародных конкурсаў Таццяна Вішнякова. У праграме былі прадстаўлены творы рускіх, беларускіх і зарубежных кампазітараў. Правядзенне такіх вечароў з удзелам вядомых майстроў мастацтва ў музычнай школе практыкуецца ўжо не адзін год.

Ганаровую грамату абкама беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі з нагоды прафесійнага свята – Дня настаўніка – атрымалі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый сярэдняй школы № 1 райцэнтра С. Г. Косік, Івянецкай сярэдняй школы Г. З. Зянько, Ракаўскай – Г. К. Ісмагулава і ветэран педагагічнай працы М. П. Чэпік, якая шмат гадоў узначальвала прафсаюзную арганізацыю аддзела адукацыі.

Вучні Суднікаўскай сярэдняй школы сёлета цалкам забяспечаны бульбай. Для гэтага ім давялося папрацаваць у ААТ “Суднікаўскі” і КУП “Сівіца”. А вось каб на зіму быць з яблыкамі і агароднінай, школьнікі папрацавалі ў “Дзіўным садзе”. Супрацоўніцтва навучальнай установы і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў аказалася ўзаемавыгадным.

Нядаўна ва Упраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама адбыўся вучэбна-метадычны збор з прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ, падраздзяленняў інфармацыі і грамадскіх сувязей прэс-службаў сістэмы МУС і кіраўнікамі пазаштатных карэспандэнцкіх пунктаў вобласці. Ад нашага раёна ўдзел у рабоце семінара прымаў намеснік начальніка РАУС С. В. Латышаў.

Больш за месяц у раённым краязнаўчым музеі працуе выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляровыя ўзоры”. Свае вырабы з саломы і бісеру, вышываныя работы, а таксама падручныя сродкі, інструменты і прылады, з дапамогай якіх яны зроблены, прадставілі гурткоўцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі раёна. Наведала выставу ўжо больш за 300 школьнікаў.

На вёску Вялікае Запруддзе накладзены каранцін. Тут на адным з двароў была забіта ліса. Па заключэнню экспертызы Мінскай аблветлабараторыі лясная госця аказалася шалёнай. Ветэрынарная служба праводзіць вакцынацыю сабак і катоў, якія належаць мясцовым жыхарам. На лясных масівах работнікі лясгаса адстрэльваюць дзікіх жывёл, якія падазраюцца ў захворванні.

 

 



Добавить комментарий