Да +17°С чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 14 красавіка

Кругозор

Да 17 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 14 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Часам будуць ісці дажджы, у начны і ранішні час па заходніх раёнах магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад плюс 4 па захадзе да 17 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.