Дождж, навальніцы, слабы туман чакаюцца ў Беларусі 15 красавіка

Кругозор

Дождж, навальніцы, слабы туман чакаюцца ў Беларусі 15 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Часам пройдуць дажджы, уначы і раніцай па захадзе рэспублікі магчымы мокры снег. Удзень месцамі па ўсходзе краіны чакаюцца моцныя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 4-9 м/с, удзень парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў. Удзень будзе ад плюс 6 па паўночным захадзе да 16 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.