Лукашэнка: перашкодзіць супрацоўніцтву Беларусі і Азербайджана не можа ні адна пандэмія

Важное Главное

Перашкодзіць супрацоўніцтву Беларусі і Азербайджана не можа ні адна пандэмія. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Напэўна, наша сустрэча ў нейкай ступені прагучыць рэфрэнам на фоне гэтых усіх падзей: пандэміі і іншага. Але сапраўдныя сябры не адкладваюць на доўгі час тыя мерапрыемствы, якія трэба правесці своечасова. Перашкодзіць гэтаму не можа ні адна пандэмія», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што краіны дыверсіфікавалі свае адносіны ў палітыцы і эканоміцы і «яны абсалютна нічым не абцяжараны». «Мы нікому не перашкаджаем і нам ніхто стараецца не перашкаджаць. Таму што калі ты хочаш нешта зрабіць, то цяжка гэтаму перашкодзіць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам наблізіўся да паўмільярда долараў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта добры вынік з пункту гледжання дынамікі.

«Што датычыцца нашых палітычных адносін, цяжка сказаць, чаго нам не хапае. У нас бліскучыя адносіны. І я гэтым заўсёды ганаруся. Мы аднавілі самыя цёплыя адносіны з часоў Савецкага Саюза па ўсіх напрамках», — падкрэсліў Прэзідэнт.