Стаўка рэфінансавання павышаецца да 8,5% гадавых

Общество

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 21 красавіка 2021 года павышаецца на 0,75 працэнтнага пункта да 8,5% гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — з 8,75% да 9,5% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 6,75% да 7,5% гадавых.

Апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 1 ліпеня 2020 года.

Стаўка рэфінансавання:

14.06.2017 — 13%,

19.07.2017 — 12%,

13.09.2017 — 11,5%,

18.10.2017 — 11%,

14.02.2018 — 10,5%,

27.06.2018 — 10%,

14.08.2019 — 9,5%,

20.11.2019 — 9%,

19.02.2020 — 8,75%,

20.05.2020 — 8%,

1.07.2020 — 7,75%.

Стаўка рэфінансавання — стаўка Нацыянальнага банка, якая з’яўляецца базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку і служыць асновай для ўстанаўлення працэнтных ставак па аперацыях прадастаўлення ліквіднасці банкам.

Крыніца: Нацыянальны банк Беларусі.