У перспектыве – смачныя ягады

Общество

Гаспадарчая тэрыторыя Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў рамках месячніка навядзення парадку на зямлі на бягучым тыдні пабагацела на ягаднік парэчак і маліны.

На тэрыторыі ўстановы пануе ідэальны парадак у любую пару года.

Пасадачны матэрыял на бязвыплатнай аснове прадаставіла дому-інтэрнату СФГ «Дзіўны сад». Кіраўнікі фермерскай гаспадаркі Віктар і Ірына Ашуркевічы на працягу многіх гадоў дзеляцца саджанцамі пладовых дрэў і ягадніку з рознымі прадпрыемствамі. Парасткі ахвотна прыжываюцца і радуюць цяперашніх сваіх гаспадароў добрымі і сакавітымі ўраджаямі.

Клапатлівымі намаганнямі работнікаў і жыхароў дома-інтэрната ягаднік хутка пусціцца ў рост.

Даведка: «Дзіўны сад» размяшчаецца каля вёскі Шэлеўшчына і дзейнічае з 2005 года. Тут вырошчваюць трускалкі, дурніцы, парэчкі, маліну, а таксама пладовую прадукцыю – яблыкі, грушы, слівы, алычу, чарэшню, вішню. Гаспадары займаюцца таксама вырошчваннем саджанцаў пладова-

ягадных культур розных сартоў.

Фотаздымкі з архіва Ракаўскага дома-інтэрната