Пасяўная кампанія ў гаспадарках раёна набліжаецца да завяршэння

Аграрный сектор и промышленность

Дзмітрый Мікалаевіч ГУД з КСУП “Пяршаі-2014” – адзін з вопытных механізатараў: сёлетняя пасяўная для яго дзясятая па ліку. Зараз заняты на сяўбе яравога ячменю. Працуе ў полі з сямі раніцы да сямі вечара, стараецца рабіць усё якасна і па-гаспадарску. Даведзенае дзённае заданне ў 20 гектараў перавыконвае ў паўтара раза.

Генадзій Іванавіч БІБІК

 

Анатолій Казіміравіч БОДАК, Яўгеній Юр’евіч ЛАПУЦКІ і Аляксандр Аляксандравіч ЖЫДОВІЧ.

Аляксандр Аляксандравіч КУЧЫНСКІ.

На палетках КУП “Сівіца” зараз у прамым сэнсе кіпіць работа. Да закладкі будучага ўраджаю новае кіраўніцтва гаспадаркі падышло вельмі адказна. Справа арганізавана належным чынам, таму механізатары працуюць з настроем і надзеяй на добры колас – яны душой аддадзены сваёй зямельцы, не на словах ведаюць, што за клопат яна абавязкова аддзячыць. Аляксандра Аляксандравіча Кучынскага і Генадзія Іванавіча Бібіка мы засталі на полі каля вёскі Баравікі, дзе яны сеялі яравы авёс на плошчы 40 гектараў. А вось Анатолій Казіміравіч Бодак шчыраваў каля Мазулеўшчыны, якая размешчана на самай мяжы са Стаўбцоўскім раёнам. Якраз у гэты час пад’ехаў вадзіцель МАЗа Аляксандр Аляксандравіч Жыдовіч з насеннем, а палявод Яўгеній Юр’евіч Лапуцкі спраўна сачыў за тым, каб кожнае зярнятка патрапіла з рукава ў сеялку.

 Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА