Павінны памятаць

Общество

Бухенвальд

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок памяці “Ведаць і памятаць”.

Мерапрыемства пачалося з выканання знакамітай песні “Бухенвальдскі набат” і прагляду прэзентацыі аб лагерах смерці, у тым ліку і Бухенвальдзе. Рабяты дазналіся, што менавіта тут 11 красавіка 1945 года пачалося паўстанне зняволеных. Па знаку тысячы людзей кінуліся на сваіх наглядчыкаў. Вязні адбіралі зброю, стралялі па вышках, праломвалі праходы ў загародах. Калі ў канцлагер увайшлі амерыканскія войскі, паўстанцы ўжо поўнасцю кантралявалі яго. Нацысты не паспелі замесці сляды сваіх злачынстваў, і паказанні вязняў дайшлі да Міжнароднага Нюрнбергскага трыбунала, які ў 1946 годзе прызнаў, што заключэнне ў няволю мірных грамадзян замежных дзяржаў, роўна як і выкарыстанне іх працы ў прымусовым парадку ў інтарэсах Германіі, з’яўлялася не толькі ваенным злачынствам гітлераўскага рэжыму, але і злачынствам супраць чалавечнасці. Гадзіна памяці завяршылася паказам урыўка фільма “Хлопчык у паласатай піжаме”.

“Асвенцым – вароты ў пекла”

У Пугачоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў круглы стол “Дзяцінства, апаленае вайной”, у Ракаўскай – “Зняволенныя, але непакораныя”, удзельнікамі якіх сталі вучні 6-7 класаў. У Гародзькаўскай сельскай бібліятэцы правялі інфармацыйную гадзіну “Гэта нельга забыць!”. У ходзе мерапрыемстваў дзеці атрымалі інфармацыю аб шматлікіх лагерах смерці і месцах масавага знішчэння людзей. Найбуйнейшыя сярод іх на тэрыторыі Беларусі: Трасцянец, Мінскае гета, Азарычы і дзіцячы канцлагер “Чырвоны Бераг”. Школьнікам з Ракава быў паказаны дакументальны фільм “Асвенцым – вароты ў пекла” пра гісторыю лагера.

Вышэйпералічаныя мерапрыемствы сталі данінай памяці і павагі тым людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў нацыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўсіх бібліятэчных установах  былі прадстаўлены кніжныя выставы, прысвечаныя жудасным падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Наш кар.