Паважаныя работнікі культуры!

Культура

Прыміце шчырыя віншаванні  з прафесійным святам!

Менавіта культура на працягу стагоддзяў зберагае гуманістычныя і эстэтычныя ідэалы, прыносіць у наша жыццё духоўныя каштоўнасці, любоў да творчасці, вучыць уменню захапляцца прыгажосцю.

Беларуская зямля здаўна славіцца сваімі багацейшымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, дзякуючы намаганям людзей творчых прафесій.

Неад’емнай часткай грамадскага жыцця Валожыншчыны сталі цікавыя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел аматарскія калектывы, прафесійны ўзровень якіх здзіўляе і захапляе самых строгіх гледачоў. Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і далей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё  гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу нашага таленавітага народа.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, прызнання і поспеху.

Са святам, з Днём работнікаў культуры!

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий