Стваральнікі прыгажосці

Без рубрики Культура

У Валожынскім краязнаўчым музеі пачала працаваць выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Мастацтва, рукамі і сэрцам сагрэтае” з фонду Мінскага абласнога краязнаўчага музея, што знаходзіцца ў Маладзечне.

На ёй прадстаўлены лялькі, выцінанка, саламяныя скульптуры, шкатулкі, аплікацыя саломкай.

Стваральнікі ўсёй гэтай прыгажосці – таленавітыя людзі – народныя майстры Беларусі Вікторыя Чырвонцава і Людміла Валковіч-Борыс, творчасць якіх мае шэраг асобных сюжэтаў: дэкаратыўныя сімвалічныя выявы, міфалагічныя персанажы, беларускія святы і сюжэтныя кампазіцыі. У іх працах можна ўбачыць цікавыя рашэнні з матэрыялам, колерам і тыпам дызайну. Лялькі Вікторыі Мікітаўны адрозніваюцца тым, што іх традыцыйны беларускі касцюм выкананы па лакальных асаблівасцях Мінскай вобласці. Серыя работ Людмілы Мікалаеўны – пано з саломкі – створаны па матывах народных свят. Элементы аплікацый наклеены пад розным вуглом, за кошт чаго адценне саломкі змяняецца ад цёмнага да светлага. Таксама на выставе можна пабачыць загадкавага саламянага павука, што здзіўляе сваёй гармоніяй, майстра Наталлі Ржэуцкай.

Тэкст і фота

Анжэлы РАДЫНА