Шаноўныя работнікі культуры Валожыншчыны!

Культура

Напярэдадні прафесійнага свята прыміце словы ўдзячнасці за натхнёную плённую працу. Дзякуючы вашаму таленту і невычэрпнай энергіі, штогод паляпшаецца культурнае абслугоўванне раёна, раскрытыя і выхаваныя вамі таленты становяцца каштоўным здабыткам. Работа ў гэтай сферы – творчая і толькі для тых, у каго ёсць пачуццё густу, прызванне шчодра дзяліцца сваімі здольнасцямі. Няхай ніколі не знікаюць творчы патэнцыял, майстэрства і жаданне ствараць людзям добры настрой. Новых вам поспехаў на культурнай ніве, асабістага шчасця, здароўя і дабрабыту!

Аддзел культуры райвыканкама і раённая

арганізацыя прафсаюза работнікаў культуры.

 



Добавить комментарий