Марафон чысціні: ТРАДЫЦЫЯ, ПРАВЕРАНАЯ ЧАСАМ

Общество

У суботу ў раёне прайшоў рэспубліканскі суботнік.

Больш за пяць з паловай тысяч валожынцаў далучыліся да добрай старой традыцыі – наводзіць парадак разам.

У агульнай справе прынялі ўдзел усе суб’екты гаспадарання – як дзяржаўныя, так і прыватнай формы ўласнасці: наводзілі парадак у парках і на гістарычных помніках, у школах, на могільніках, на фермах і майстэрнях, у фруктовых садах гаспадарак, добраўпарадкоўвалі тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый, дзе працуюць, прыбіралі смецце і зграбалі мінулагодняе лісце на замацаваных падведамасных участках, фарбавалі агароджы і бардзюры, садзілі новы лес. Таксама некаторыя калектывы працавалі непасрэдна на сваіх рабочых месцах. Важна, што ў Год народнага адзінства да марафону чысціні далучыўся кожны.

 

 

 

 

 

 

За работу ў выхадны дзень удалося сабраць звыш за дваццаць пяць з паловай тысяч рублёў. Палова сродкаў будуць пералічаны ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт і накіруюцца на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю і аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месц баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Астатнія атрымае Міністэрства аховы здароўя краіны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстранай медыцынскай дапамогі насельніцтву, частковае фінансаванне закупак вакцыны ад інфекцыі, выкліканай каранавірусам.

…Менавіта чысціня – залог здароўя кожнага чалавека. І ў гэты дзень нашы землякі ў чарговы раз паказалі і даказалі – работа на свежым паветры ўмацоўвае не толькі імунную сістэму, але і робіць больш чыстым, утульным і здаровым наваколле.