І Ў РАКАВЕ Б’ЮЦЬ КРЫНІЦЫ ЯГО НАТХНЕННЯ

Люди и судьбы

Антон Антонавіч Ляшчынскі нарадзіўся ў Паўладарскай вобласці. А пазней яго месцам жыхарства стала Валожыншчына. З 1969 па 1977 год вучыўся ў Ракаўскай сярэдняй школе, затым – у Навапольскім фінансава-эканамічным тэхнікуме.

Прафесіянальную адукацыю атрымаў на графічна-мастацкім факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1988 года А. А. Ляшчынскі выкладае ў Гродзенскім універсітэце, дацэнт, загадчык кафедры,  член Беларускага саюза мастакоў. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама за асабісты ўклад у развіццё культуры, мастацкай фатаграфіі. Атрымаў дыплом за актыўны ўдзел у міжнародным фотапленэры, у 2000 годзе – пераможца рэспубліканскага конкурсу моды і фота “Супермадэль Беларусі”.

Замежныя групавыя і персанальныя выставы былі наладжаны ў Польшчы, Літве, а таксама ў Гродне і Лідзе.

Сёлета з нагоды 71-й гадавіны стварэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўрачыста адкрылася экспазіцыя ў партрэтнай галерэі прафесараў універсітэта. Яна папоўнілася 11 партрэтамі дастойных навуковых дзеячаў ВНУ. Аўтарам партрэтаў з’яўляецца загадчык кафедры дызайна, дацэнт, сябра Беларускага саюза мастакоў Антон Антонавіч Ляшчынскі.

 



Добавить комментарий