Даведайся тайну паходжання твайго прозвішча

Культура

Пасля 988 года кожны славянін у час афіцыйнай цырымоніі хрышчэння атрымліваў ад святара імя. Гэта дазваляла вырашыць праблему ідэнтыфікацыі: выдзялення канкрэтнага чалавека з  грамадства. Таму менавіта царкоўныя імёны і сталі актыўнай базай для ўтварэння прозвішчаў.

Прозвішча БІЛЬДЗЮК утворана ад мянушкі Більда, якое звязана з агульнацюркскім коранем «більдзі», што азначае «знаёмы», «ведаючы». Магчыма, такую мянушку давалі чалавеку, які адрозніваўся якімісьці ўчынкамі, за што і атрымаў славу ў сваёй акрузе. Не выключана, што Більдам называлі разумнага, кемлівага чалавека, які валодаў вялікім жыццёвым вопытам. Згодна з другой, менш праўдападобнай версіяй, прозвішча Більдзюк адносіцца да ўкраінскага «бiльдзюга» – «марская рыба». Магчыма, што мянушкай Більдзюк называлі прыхільніка рыбнай лоўлі.

Прозвішча НАХАЙ паходзіць ад мангольскага мужчынскага імя Нахай, якое на рускую мову пераводзіца як «сабака». З даўніх часоў у манголаў сабакі лічыліся свяшчэннымі жывёламі, бо існавала неабходнасць ахоўваць буйную і дробную рагатую жывёлу ад ваўкоў. Таму можна меркаваць, што бацькі, называючы сваё дзіця такім імем, хацелі, каб ён заўсёды знаходзіўся пад абаронай і апякунствам гэтых жывёл. У аснове прозвішча Нахай ляжаць дзеясловы «нахіляць», «нагінаць, гнуць». Магчыма, што заснавальнік роду Нахай быў гібкім чалавекам ці ўмеў паспяхова вырашаць розныя цяжкасці.

ВАЛЮКЕВІЧ утворана ад імя ўласнага і адносіцца да распаўсюджанага тыпу ўкраіна-беларускіх прозвішчаў. Асновай паслужыла царкоўнае імя Валянцін, якое ў перакладзе з лацінскага азначае «быць здаровым». Гэта імя атрымала шырокае распаўсюджванне сярод славянскіх народаў. Існуе гіпотэза, згодна з якой прозвішча ўтварылася ад дзеяслова «валіць» у значэнні «спілоўваць дрэвы». У такім выпадку мянушку Валюха мог атрымаць лесаруб. Такім чынам, нашчадак чалавека, які валодаў імем Валянцін, з часам атрымаў прозвішча Валюкевіч.

БУБНЕВІЧ «нарадзілася» ад мянушкі Бубен. Магчыма, яна звязана з дзеясловам «бубніць» – «гаварыць без перапынку, распаўсюджваць весткі». Значыць, Бубнам маглі называць празмерна гаваркога чалавека. Ёсць версія, што мянушка Бубен бярэ пачатак ад назоўніка «бубен», што азначае ўдарны музычны інструмент. Можна сцвярджаць, што заснавальнік роду Бубновых быў майстрам па вырабу бубнаў. Бубнам маглі таксама называць беднага чалавека (была прымаўка: «Голы, як бубен»). Існуе меркаванне, што Бубен можа азначаць «чалавека, які не любіць працаваць». Бубен з часам атрымаў прозвішча Бубневіч. Суфікс “-евіч” указвае на тое, што яно ўзнікла пад беларускім уплывам.

ВАЙНІЦКІ. Прозвішча верагодна звязана з польскім горадам Войніч (Wojnicz) у Малапольскім ваяводстве. Сам тапонім, хутчэй за ўсё, утвораны ад польскага «wojna», што ў перакладзе азначае «вайна, раць». У гістарычных дакументах упамінаецца польскі дваранскі род Вайніцкіх рускага паходжання герба Стрэмя (стрижеме). Продак іх, Алехна Вайніцкі, упамінаецца ў Валынскай метрыцы 1528 г. Нашчадак яго, Станіслаў, у канцы XVI стагоддзя перасяліўся ў Вялікае Княства Літоўскае і стаў пісацца Нявойнянец-Вайніцкі. Адзін з яго нашчадкаў – Генрых Станіслававіч Вайніцкі (1833 г.), ваенны інжынер, генерал-лейтэнант, вядомы як вынаходнік новай сістэмы ацяплення. Гэта частка роду Вайніцкіх унесена ў VI частку радаслоўных кніг Мінскай і Віленскай губерань. Акрамя таго, у Балгарыі ёсць сяло Войніца, якое знаходзіцца ў Відзінскай вобласці і ўваходзіць у абшчыну Відзін. Продак Вайніцкіх мог быць ураджэнцам гэтага населенага пункта.

ЗЕНЬКА – змяншальная форма імён Зянон ці Зіновій. Яны паходзяць ад грэчаскага «Зеўс», у рускай транскрыпцыі – «Зевс». Згодна з грэчаскай міфалогіяй, Зеўс быў вярхоўным богам. Адправіўшы ў Тартар свайго бацьку, тытана Кронаса, Зеўс стаў уладаром багоў і людзей. Такім чынам, імёны Зянон і Зіновій пераводзяцца як «належачы Зеўсу». Хутчэй за ўсё, заснавальнік роду Зенька быў чалавекам простага паходжання. Справа ў тым, што прозвішчы, утвораныя ад поўнай формы імя, мела ў асноўным сацыяльная вярхушка, знаць ці сем’і, якія карысталіся ў гэтай мясцовасці вялікім аўтарытэтам. Іх прадстаўнікоў суседзі паважліва называлі поўным іменем у адрозненне ад іншых слаёў насельніцтва, якіх называлі, як правіла, змяншальнымі, простымі імёнамі. Утварэнне прозвішча Зенька пачалося прыкладна ў XIV стагоддзі, што абумоўлена гістарычнымі працэсамі.

 



Добавить комментарий