Сістэму дакладнага земляробства плануецца ўкараніць па ўсёй Беларусі ў гэтай пяцігодцы — Гракун

Аграрный сектор и промышленность

У гэтай пяцігодцы плануецца ўкараніць сістэму дакладнага земляробства на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, паведамляе БЕЛТА.

Структура пасяўных плошчаў рэспублікі адпрацавана Нацыянальнай акадэміяй навук. І нягледзячы на небагатыя і не вельмі ўрадлівыя землі, выкананне тэхналогіі дае магчымасць атрымліваць устойлівы ўраджай, неабходны для забеспячэння харчовай бяспекі, стварэння насеннага запасу.

Таксама ў палях прымяняюцца перадавыя тэхналогіі ІТ — сістэмы дакладнага земляробства (улік ураджаю, расходу паліва, падрульванне). Тэрыторыя выкарыстання такіх элементаў прадаўжае пашырацца. «Плануем укараніць на ўсёй тэрыторыі цалкам сістэму дакладнага земляробства. Мы эканомім на ўнясенні мінеральных угнаенняў, якія цяпер вельмі дарагія, — сказаў Уладзімір Гракун. — Думаю, што ў гэту пяцігодку мы ўкараніў такую сістэму».

Даводзіцца рэагаваць на змяненні клімату, якія асабліва адчуваюцца ў паўднёвай частцы краіны — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях. «Ёсць праблема забеспячэння вільгаццю, і кліматычныя зоны ў нас памяняліся. Адпаведна змяніліся і падыходы, тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Гэта значыць традыцыйныя культуры засталіся збожжавыя, кукуруза, рапс, але пры гэтым выкарыстоўваюцца засухаўстойлівыя сарты. Таксама мы ўкараняем бахчавыя культуры. Сёння тыя кавуны, якія атрымліваюцца ў Рэспубліцы Беларусь, больш якасныя — смачнейшыя і карыснейшыя, чым у азіяцкіх краінах. Пры гэтым мы пачалі па праграме «Пладаводства» ўдзяляць увагу пасадцы арэхавых садоў (фундук, грэцкі арэх)», — дадаў намеснік міністра.

Нарошчваюцца і пасевы кукурузы на зерне. Калі гадоў 20 таму былі невялікія плошчы, то сёння яны займаюць больш за 200 тыс. га.