Дыялог пакаленняў

Общество

У Суднікаўскай школе прайшло мерапрымства па тэме “Духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў” у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Крок”.

У адкрытым дыялогу прыняў удзел першы сакратар РК “БРСМ” Уладзімір Ціханоўскі. У ходзе сустрэчы дарослыя і падлеткі абмеркавалі такія паняцці, як любоў да Радзімы, патрыятызм, талерантнасць, імкненне да захавання міру, нацыянальныя і культурныя каштоўнасці.

Уладзімір Паўлавіч правёў таксама са старшакласнікамі кансультацыю адносна працы ў студатрадах падчас летніх канікулаў. Найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства адзначаны сувенірамі ад раённага камітэта маладзёжнай грамадскай арганізацыі.

Наш кар.