Міншчына спартыўная – за Беларусь! На Валожыншчыне 19 красавіка прайшоў лёгкаатлетычны крос

"Минщина, мы тобой гордимся!" 2021 - Год народнага адзінства Главное Молодежный курьер Спорт

Удзел у забегу на дыстанцыю 800 метраў (для дзяўчат) і 1200 метраў  (юнакі і мужчыны) прынялі 54 прыхільнікі здаровага ладу жыцця – прадстаўнікі 10 арганізацый Валожыншчыны. Само спартыўнае мерапрыемства праходзіла на стадыёне ў мікрараёне “Сельгастэхніка”. Перад пачаткам прысутных прывітаў – і пажадаў удзельнікам лёгкага старту і ўпэўненай перамогі – намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігар Шакун.

Пераможцамі кросу сталі выкладчык сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя Ганна ІВАШКЕВІЧ (1-е месца, вынік 3 хвіліны 5 секунд), вучаніца СШ № 2 г. Валожына Лізавета ЛІПНІЦКАЯ (2-е месца, 3 хвіліны 12 секунд) і яшчэ адна прадстаўніца другой гарадской школы Дар’я БАСЬКО (3-е месца, 3 хвіліны 27 секунд).

Сярод моцнай паловы мацнейшымі бегунамі сталі выкладчык фізкультуры СШ № 2 Уладзіслаў СЯРГЕЙ (3 хвіліны 47 секунд), інструктар-метадыст дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Расціслаў НАСКО (3 хвіліны 56 секунд) і навучэнец сельгасліцэя Арцём АДАМОВІЧ (4 хвіліны 9 секунд).

Прызёры атрымалі заслужаныя Дыпломы і медалі. Віншуем з перамогай!

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА